Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазашпунтоўваць, ✂; зак.

Зашпунтаваць усё, многае.

  • П. бочкі.

пазашрубоўваць, ✂; зак.

Зашрубаваць усё, многае.

  • П. гайкі.

пазаштатны, ✂.

Які не знаходзіцца ў штаце; прызначаны для работнікаў, што не знаходзяцца ў штаце.

  • П. карэспандэнт.
  • Пазаштатная пасада.

пазашчэмліваць, ✂; зак.

Зашчаміць усё, многае.

  • П. пальцы.

пазашчэпліваць, ✂; зак.

Закрыць на зашчэпку, кручок усё, многае.

  • П. дзверы.

пазашываць, ✂; зак.

  1. Зашыць усё, многае.

    • П. дзіркі.
  2. Забіць дошкамі ўсё, многае.

    • П. франтоны.

пазбавіцца, ✂; зак.

  1. каго-што і ад каго-чаго. Збавіцца, сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н.

    • П. недахопаў.
  2. чаго. Страціць што-н., застацца без чаго-н.

    • П. самастойнасці.

|| незак. пазбаўляцца, ✂.

|| наз. пазбаўленне, ✂.

пазбавіць, ✂; зак.

  1. Адняць што-н., пакінуць без чаго-н.

    • П. маёмасці.
    • П. волі.
  2. ад каго-чаго і чаго. Вызваліць, даць магчымасць пазбегнуць чаго-н.

    • П. ад клопатаў.

|| незак. пазбаўляць, ✂.

|| наз. пазбаўленне, ✂.

пазбаўленне, ✂, н.

  1. гл. пазбавіцца, -ць.

  2. ○ пазбаўленне правоў (афіц.) — адняцце палітычных і грамадзянскіх правоў на пэўны тэрмін як мера пакарання за ўчыненыя злачынствы.

пазбегнуць, ✂; зак.

Збавіцца, выратавацца ад чаго-н.

  • П. гібелі.

|| незак. пазбягаць, ✂.