Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павыкідаць, і павыкідваць, ; зак.

Выкінуць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. непатрэбныя цытаты з тэксту.

павыкладваць, ; зак.

Выкласці, вылажыць усё, многае.

  • П. пакункі з сумкі.
  • П. сцены керамічнай пліткай.

павыключаць, ; зак.

Выключыць усіх, многіх ці ўсё, многае.

  • П. са спісаў.
  • П. святло ва ўсіх пакоях.

павыкопваць, ; зак.

Выкапаць усё, многае.

  • П. ямы.
  • П. бульбу.

павыкошваць, ; зак.

Выкасіць усё або што-н. у многіх месцах, усюды.

  • П. пустазелле.

павыкручваць, ; зак.

Выкруціць усё, многае або што-н. у многіх месцах.

  • П. шрубы.
  • П. бялізну.
  • П. дзіркі.

павыкрэсліваць, ; зак.

Выкрасліць у многіх месцах, усё або ўсіх, многіх.

  • П. са спісаў тых, хто не ўдзельнічаў.

павылазіць, ; зак.

Вылезці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

  • Бярозкі і хвойкі павылазілі з зямлі.
  • Валасы павылазілі з-пад шапкі.

павыліваць, ; зак.

Выліць усё, многае ці што-н. з многіх пасудзін.

  • П. ваду з вёдраў.

павылічваць, ; зак.

Вылічыць усё, многае.

  • П. працэнты.
  • П. запазычанасць.