Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

застаяцца, ✂; зак.

  1. Доўга прастаяць без руху.

    • Коні застаяліся.
  2. Страціць нармальны стан, сапсавацца, доўга знаходзячыся ў нерухомасці.

    • Вада застаялася.
  3. Затрымацца, прастаяўшы доўга на адным месцы.

    • З. перад карцінай.
  4. Застацца на доўгі час не выкарыстаным (разм.).

    • Летам асвяжальны напітак у магазіне не застаіцца.

|| незак. застойвацца, ✂.

застой, ✂, м.

  1. Спыненне, затрымка ў руху, функцыяніраванні чаго-н.

    • З. крыві ў лёгкіх.
    • З. у правах.
    • Плацяжы знаходзяцца ў застоі.
  2. Час пасіўнага, вялага стану грамадскага жыцця, думкі.

    • З. эканомікі.
    • З. у духоўным развіцці.

|| прым. застойны, ✂.

  • Застойная вада.
  • З. перыяд.

застолле, ✂, н.

Святочны стол з пачастункам, месца за сталом, а таксама ўсе тыя, што сядзяць за сталом.

  • Поўнае з. гасцей.
  • Гамоніць з.

застольны, ✂.

Які адбываецца за сталом (у час абеду, банкету і пад.).

  • З. тост.
  • Застольная песня.

застракацець, ✂; зак.

Пачаць стракацець.

  • На паляне застракацелі кветкі.

застраміць, ✂; зак.

Увагнаць стрэмку ў што-н.

  • З. нагу.

|| незак. застрэмліваць, ✂.

застрачыць​1, ✂; зак.

Зашыць строчкай на швейнай машыне.

  • З. складку.

|| незак. застрочваць, ✂.

застрачыць​2, ✂; зак.

Пачаць страчыць (у 2 і 3 знач.).

  • Застрачыў кулямёт.

застрашыць, ✂; зак.

Навесці страх, запужаць.

|| незак. застрашваць, ✂.

застругаць, ✂; зак.

Зрабіць вострым, стругаючы.

  • З. палку.

|| незак. застругваць, ✂.