застаяцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Доўга прастаяць без руху.

    • Коні застаяліся.
  2. Страціць нармальны стан, сапсавацца, доўга знаходзячыся ў нерухомасці.

    • Вада застаялася.
  3. Затрымацца, прастаяўшы доўга на адным месцы.

    • З. перад карцінай.
  4. Застацца на доўгі час не выкарыстаным (размоўнае).

    • Летам асвяжальны напітак у магазіне не застаіцца.

|| незакончанае трыванне: застойвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)