Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павыдаваць, ✂; зак.

Выдаць усіх, многіх ці ўсё, многае.

  • П. атэстаты.
  • П. дачок замуж.
  • П. саўдзельнікаў.

павыдаткоўваць, ✂; зак.

Выдаткаваць усё, многае.

павыдзёўбваць, ✂; зак.

Выдзеўбці ўсё, многае.

  • П. дзіркі.

павыдзіраць, ✂; зак.

Выдраць, вырваць усё, многае.

  • П. цвікі са сцен.

павыдумліваць, ✂; зак. (разм.).

Тое што і павыдумляць.

павыдумляць, ✂ і павыдумваць, ✂; зак. (разм.).

  1. Вынайсці, прыдумаць вялікую колькасць чаго-н.

    • П. разнастайныя прыборы.
  2. Нахлусіць многае пра каго-, што-н.

    • Павыдумлялі розныя небыліцы.

павыжынаць, ✂; зак.

Зжынаючы, выжаць усё або частку чаго-н.

  • П. праходы для жняяркі.

павызубліваць, ✂; зак.

Вызубіць усё, многае.

  • П. сякеры.

павыкалупваць, ✂ і павыкалупліваць, ✂; зак.

Калупаючы, выняць адкуль-н. усё, многае.

  • П. зярняты з коласа.

павыкарчоўваць, ✂; зак.

Выкарчаваць усё, многае.

  • П. пні.
  • П. бюракратаў з устаноў (перан.).