Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паадразаць, ; зак.

Адрэзаць усё, многае.

  • П. карэньчыкі грыбоў.

паадрастаць, ; зак.

Адрасці ў многіх месцах, на ўсіх, многіх.

  • На вярбе паадрасталі галінкі.

паадрывацца, ; зак.

Адарвацца — пра ўсё, многае.

  • Гузікі паадрываліся.

паадрываць, ; зак.

Адарваць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. дошкі ад сцяны.
  • П. людзей ад работы.

паадсаджваць, ; зак.

  1. Пра многае — аддзяліўшы, пасадзіць на новае месца.

    • П. буракі.
  2. Пра многае — замест таго, што прапала, згінула, пасадзіць зноў.

    • П. бульбу.
  3. Пра многіх — прымусіць сесці асобна.

    • П. вучняў на асобныя парты.
  4. Пра многіх — адняць ад маці.

    • П. цялят.

паадскрабаць, ; зак.

Адскрэбці, саскрэбці што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

  • П. кроплі фарбы.

паадсоўваць, ; зак.

Адсунуць усё, многае.

  • П. сталы ад вокнаў.
  • П. засоўкі.

паадставаць, ; зак.

  1. Адстаць — пра ўсіх, многіх.

    • Вучні, што хварэлі, паадставалі па матэматыцы.
  2. Перастаць шчыльна прылягаць — пра ўсё, многае.

    • Падэшвы паадставалі.

паадстаўляць, ; зак.

Адставіць убок усё, многае.

  • П. крэслы.

паадсыпацца1, ; зак.

Адсыпацца — пра нейкую колькасць чаго-н. з усіх або ў многіх месцах.

  • Атынкоўка паадсыпалася.