Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запой, ✂, м.

Перыяд бесперапыннага п’янства з прычыны хваравітай цягі да алкаголю.

  • Піць запоямі.

|| прым. запойны, ✂.

запомніцца, ✂; зак.

Захавацца ў памяці.

  • Добра запомнілася.

|| незак. запамінацца, ✂.

запомніць, ✂; зак.

Захаваць у памяці.

  • З. верш.
  • З. сваю спадарожніцу.

|| незак. запамінаць, ✂.

|| наз. запамінанне, ✂.

запор​1, ✂, м.

Прыстасаванне, якім запіраюць, замыкаюць.

  • Дзверы без запора.
  • Вароты на запоры.

запор​2, ✂, м.

Працяглая затрымка ператраўленай ежы, маруднае дзеянне кішэчніка.

  • Хварэць на з.

запоўзаць, ✂; зак.

Пачаць поўзаць.

  • Мурашкі запоўзалі.

запоўніцца, ✂; зак.

Напоўніцца, стаць поўнасцю занятым.

  • Тэатр запоўніўся гледачамі.

|| незак. запаўняцца, ✂.

|| наз. запаўненне, ✂.

запоўніць, ✂; зак.

  1. Напоўніць, поўнасцю заняць.

    • З. ванну вадой.
    • Гледачы запоўнілі залу.
    • З. час работай.
  2. Упісаць неабходныя звесткі ў што-н.

    • З. анкету.

|| незак. запаўняць, ✂.

|| наз. запаўненне, ✂.

заправа, ✂, ж.

Прыправа для стравы, закраса.

  • З. для салатаў.

заправіла, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Пра таго, хто запраўляе ў якой-н. справе, верхаводзіць.