Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

завяшчальнік, , м.

Той, хто зрабіў завяшчанне.

|| ж. завяшчальніца, .

завяшчанне, , н.

Вусны або пісьмовы наказ, які змяшчае распараджэнні (пераважна аб маёмасці) на выпадак смерці.

  • Духоўнае з. (перан. запавет нашчадкам, паслядоўнікам).

|| прым. завяшчальны, .

  • Завяшчальнае пісьмо.

завяшчаць, ; зак. і незак.

  1. каго-што каму. Перадаць (-даваць) па завяшчанню.

    • З. маёмасць сыну.
  2. каму з інф. Даручыць (-чаць) што-н., выказаўшы перадсмяротную волю.

    • Вучоны завяшчаў прадоўжыць справу сваім вучням.