Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пажухлы, ✂.

Які стаў жухлым.

  • Пажухлая трава.

пажыва, ✂, ж.

Тое, чым жывіцца арганізм, спажыва.

  • П. для раслін, рыб.
  • Духоўная п. (перан.).

|| прым. пажыўны, ✂.

пажывіцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Знайсці для сябе якую-н. ежу, пажыву.

    • Няма дзе курам п.
  2. чым. Узяць для сябе што-н. чужое, атрымаць якую-н. карысць з чужога.

    • П. чужым дабром.

пажылы, ✂.

Які пачынае старэць, немалады.

  • П. мужчына.
  • П. ўзрост.

пажыраць, ✂; незак.

  1. гл. пажраць і пажэрці.

  2. Знішчаць цалкам што-н.

    • Полымя пажырае хаты.

пажытак, ✂, м.

  1. гл. пажыткі.

  2. Здабыча, пажыва.

    • Мышы — самы лепшы п. для кошкі.
    • П. для роздуму (перан.).

пажыткі, ✂, м., зб.

Дробны скарб, хатнія рэчы.

пажыццёвы, ✂.

Да канца жыцця.

  • Пажыццёвая пенсія.

|| наз. пажыццёвасць, ✂.

пажыць, ✂; зак.

Пражыць нейкі час.

  • Пажывём — пабачым (прымаўка).
  • П. у горадзе.

пажэрці, ✂; зак.

Тое, што і пажраць.

|| незак. пажыраць, ✂.