Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пад’язычны, .

Які знаходзіцца пад языком.

  • П. нерв.

пад’ярэмны, .

Паднявольны, прымусовы.

  • Пад’ярэмная праца.

паездзіць, ; зак.

Зрабіць многа паездак.

  • П. па свеце.

паездка, , ж.

Кароткае падарожжа; выезд куды-н. на некаторы час.

  • П. за мяжу.

паесці, ; зак.

  1. гл. есці.

  2. чаго і без дапаўнення.

    • З’есці трохі.
    • П. перад дарогай.
  3. З’есці без астатку.

    • Вусень паеў усё лісце.
  4. Сапсаваць, грызучы, кусаючы.

    • Шашаль паеў дрэва.

|| незак. паядаць, .

паехаць, ; зак.

  1. Накіравацца ў дарогу на чым-н.

    • П. па дровы.
    • П. у госці.
  2. перан. Зрушыўшыся, саслізнуць, пасунуцца (разм.).

    • Нага не ўтрымалася і паехала.
  3. Пачаць рабіць што-н., гаварыць што-н. (разм. неадабр.)

    • Ад яго чакалі тоста, а ён паехаў зусім не туды.

паёк, , м.

Ежа або прадукты, якія выдаюцца ў пэўнай колькасці і на пэўны час.

  • Хлебны п.
  • Сухі п. (які выдаецца замест штодзённага харчавання).

|| прым. пайковы, .

пажаваць, ; зак.

Патрымаць у роце, разжоўваючы.

  • Пажуй і выплюнь.
  • П. сківіцамі (зрабіць жавальныя рухі сківіцамі).

пажадана, безас. у знач. вык., (кніжн.).

Мэтазгодна, неабходна.

  • П. асобныя часткі паэмы вывучыць на памяць.
  • П., каб усё там абышлося добра.

пажаданы, .

  1. Такі, які патрэбны, які адпавядае патрабаванням.

    • Пажаданыя вынікі.
    • П. кірунак падзей.
  2. Такі, якога чакаюць, жаданы.

    • Пажаданыя наведвальнікі.
    • Пажаданая вестка.