Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сакавік, ✂, м.

Трэці месяц каляндарнага года.

|| прым. сакавіцкі, ✂.

  • С. вецер.

сакавіты, ✂.

  1. Які змяшчае шмат соку.

    • Сакавітыя суніцы.
    • Сакавітая трава.
  2. перан. Яркі, свежы.

    • Сакавітыя фарбы карціны.
    • Сакавітыя вусны.
  3. перан. Пра гук, голас: прыемны, звонкі, гучны.

    • С. смех.
  4. перан. Пра словы, мову: трапны, вобразны.

    • Сакавітае слова.
    • Сакавітая мова вёскі.

|| наз. сакавітасць, ✂.

сакаліха, ✂, ж.

Самка сокала.

сакаляня, ✂ і сакалянё, ✂, н.

Птушка сокала.

сакатаць, ✂; незак.

  1. Пра курэй: кудахтаць, утвараць сокат.

    • Сакочуць куры.
  2. Часта стукаць, страляць, трашчаць.

    • У лесе сакаталі кулямёты.
  3. перан. Вельмі хутка, не сціхаючы, гаварыць (разм.).

|| наз. сакатанне, ✂.

сакатун, ✂, м. (разм.).

Той, хто, не сціхаючы, многа гаворыць; балбатун.

сакатуха, ✂, ж.

  1. Курыца.

    • С. аб’елася ячменем.
  2. Балбатлівая жанчына (разм.).

    • Гэта с. цэлы дзень балбоча.

сакаўны, ✂.

Тое, што і сакавіты.

сакваяж, ✂, м.

Дарожная сумка з замком, звычайна са скуры.

|| прым. сакваяжны, ✂.

сакля, ✂, ж.

Назва жылля каўказскіх горцаў.

  • Стаяла с. пад гарою.