сакавіты, .

  1. Які змяшчае шмат соку.

    • Сакавітыя суніцы.
    • Сакавітая трава.
  2. перан. Яркі, свежы.

    • Сакавітыя фарбы карціны.
    • Сакавітыя вусны.
  3. перан. Пра гук, голас: прыемны, звонкі, гучны.

    • С. смех.
  4. перан. Пра словы, мову: трапны, вобразны.

    • Сакавітае слова.
    • Сакавітая мова вёскі.

|| наз. сакавітасць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)