сакатаць, ; незак.

  1. Пра курэй: кудахтаць, утвараць сокат.

    • Сакочуць куры.
  2. Часта стукаць, страляць, трашчаць.

    • У лесе сакаталі кулямёты.
  3. перан. Вельмі хутка, не сціхаючы, гаварыць (разм.).

|| наз. сакатанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)