Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўносіць, ; зак.

Унесці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. прозвішчы ўсіх у спіс.
  • П. адзенне ў хату.

паўночна-ўсходні, .

Які мае адносіны да паўночнага ўсходу — напрамку паміж поўначчу і ўсходам.

  • П. вецер.

паўночнік1, , м.

Жыхар, ураджэнец поўначы.

|| ж. паўночніца, .

паўночнік2, , м. (разм.).

Той, хто не кладзецца спаць да позняй ночы.

|| ж. паўночніца, .

паўпаварот, , м.

Няпоўны паварот, палавіна кругавога павароту.

паўпаліто, нескл., н.

Кароткае, не ніжэй за калені, паліто.

паўпісваць, ; зак.

Упісаць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. прапушчаныя словы.

паўправаднікі, , м. (спец.).

Рэчывы, электраправоднасць якіх пры хатняй тэмпературы меншая, чым у металаў, і большая, чым у дыэлектрыкаў.

|| прым. паўправадніковы, .

  • Паўправадніковая устаноўка (на паўправадніках).

паўпустыня, , ж.

Геаграфічная зона, якая з’яўляецца пераходнай паміж пустыняй і стэпам.

|| прым. паўпустынны, .

паўрадкоўе, , н. (спец.).

Адна з дзвюх частак вершаванага радка, раздзеленага паўзай (цэнзурай).