Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палітыкан, ✂, м. (пагард.).

Беспрынцыповы палітычны дзеяч, а таксама наогул спрытны і беспрынцыповы дзялок.

|| прым. палітыканскі, ✂.

палітыканстваваць, ✂; незак. (пагард.).

Быць палітыканам.

|| наз. палітыканства, ✂.

палітычны, ✂.

  1. гл. палітыка.

  2. Дзяржаўна-прававы.Палітычная арганізацыя грамадства.

    • П. лад.
  3. Тактычны і лоўкі, умелы ў абыходжанні, дыпламатычны (разм.).

    • П. чалавек.

○

  • Палітычная эканомія — навука, якая вывучае грамадскія адносіны ў працэсе вытворчасці і размеркавання матэрыяльных даброт, а таксама эканамічныя законы, што кіруюць гэтымі адносінамі.

    • Палітычная эканомія капіталізму.

|| наз. палітычнасць, ✂.

палітэканомія, ✂, ж.

Скарачэнне: палітычная эканомія.

|| прым. палітэканамічны, ✂.

палітэхнікум, ✂, м.

Сярэдняя політэхнічная навучальная ўстанова.

паліўны, ✂.

  1. Які мае патрэбу ў паліўцы.

    • Паліўныя землі.
  2. Заснаваны на штучным арашэнні.

    • Паліўное земляробства.

паліца​1, ✂, ж.

Старажытная зброя — цяжкая дубіна з патоўшчаным канцом.

паліца​2, ✂, ж.

  1. Прымацаваная да сцяны або зробленая ў сцяне, шафе гарызантальная дошка для розных прадметаў (кніг, пасуды і інш.).

  2. Месца для ляжання ў пасажырскім вагоне.

    • Верхняя п.
  3. Тое, што і адвал​1 (у 3 знач.).

|| памянш. палічка, ✂.

|| прым. палічны, ✂.

паліцай, ✂, м. (пагард.).

У час Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваных раёнах: здраднік з мясцовага насельніцтва, які служыў у фашысцкай паліцыі.

паліцмайстар, ✂, м.

Начальнік паліцыі ў буйных гарадах царскай Расіі, а таксама ў некаторых інш. дзяржавах.

|| прым. паліцмайстарскі, ✂.