Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падваротня, ✂, ж.

  1. Шырокая шчыліна паміж варотамі і зямлёй.

  2. Дошка, якая закрывае гэту шчыліну.

  3. Праём у сцяне дома для для праезду, праходу.

    • Забегчы ў падваротню.

падварыць, ✂; зак. (разм.).

  1. чаго. Зварыць ці заварыць у дадатак да зваранага, заваранага раней.

    • П. бульбы.
    • П. кавы.
  2. Зваркай прымацаваць; прыварыць.

    • П. планку.

падвастрыць, ✂; зак.

Зрабіць вастрэйшым.

  • П. сякеру.

|| незак. падвострываць, ✂.

падвахтавы, ✂, (спец.).

Такі, які павінен заступіць на вахту для змены тых, хто стаіць на вахце.

  • П. матрос.

падведамны, ✂.

Які знаходзіцца ў чыім-н. распараджэнні, падпарадкаванні.

  • Установа, падведамная міністэрству.

|| наз. падведамнасць, ✂.

падвезці, ✂; зак.

  1. Везучы, наблізіць.

    • П. дровы к дому.
  2. Узяўшы з сабой па дарозе, давезці куды-н.

    • П. спадарожніка.
  3. што і чаго. Прывёзшы, даставіць куды-н.

    • П. будаўнічыя матэрыялы.

|| незак. падвозіць, ✂.

|| наз. падвоз, ✂ і падвозка, ✂.

|| прым. падвазны, ✂.

падвергнуцца, ✂; зак.

Адчуць на сябе якое-н. уздзеянне, трапіць у якое-н. становішча (звычайна непрыемнае, небяспечнае і пад.).

  • П. нападу.
  • П. цяжкім выпрабаванням.

|| незак. падвяргацца, ✂.

падвергнуць, ✂; зак.

Зрабіць прадметам якога-н. дзеяння, паставіць у якое-н. становішча.

  • П. крытыцы работніка.
  • П. небяспецы.

|| незак. падвяргаць, ✂.

падвержаны, ✂.

Які падвяргаецца якому-н. уздзеянню, схільны да чаго-н.

  • П. хваробам.

|| наз. падвержанасць, ✂.

падвесіць, ✂; зак.

Падвесіць пад чым-н., прымацаваць да чаго-н. у вісячым становішчы.

  • П. лямпу пад столлю.

|| незак. падвешваць, ✂.

|| наз. падвеска, ✂ і падвешванне, ✂.

|| прым. падвесачны, ✂.