Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паадмярзаць, ✂; зак.

Адмерзнуць — пра многае.

  • У хлапцоў вушы паадмярзалі.

паадмятаць, ✂; зак.

Адмесці ўбок усё, многае.

  • П. лісце ад парога.

пааднімаць, ✂; зак.

  1. Адняць, адставіць ад чаго-н. усё, многае.

    • П. драбіны ад сцяны.
  2. безас. Паралізаваць многае.

    • Ногі пааднімала.

паадносіць, ✂; зак.

  1. Аднесці, занесці адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. пазычаны посуд.
    • П. дзяцей у яслі.
  2. Аднесці, аддаліць на якую-н. адлегласць усё, многае.

    • Вецер паадносіў лодкі ад ад берага.

паадпадаць, ✂; зак.

Адпасці, адваліцца ад чаго-н. у многіх месцах або ва ўсіх, многіх.

  • Паадпадаў тынк.
  • У выніку замаразкаў завязь агуркоў паадпадала.

паадпілоўваць, ✂; зак.

Адпілаваць адно за другім усё, многае.

  • П. галіны.

паадпіхаць, ✂ і паадпіхваць, ✂; зак.

Адапхнуць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. крыгі ад берага.

паадпорваць, ✂; зак.

Адпароць адно за другім усё, многае ці ў многіх месцах.

  • П. падкладку з бакоў.

паадпраўляць, ✂; зак.

Адправіць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. пасылкі.

паадпускаць, ✂; зак.

Адпусціць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. супрацоўнікаў у адпачынак.
  • П. бароды.