Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бац, выкл.

1. Ужыв. для абазначэння рэзкага адрывістага гуку (разм.).

2. у знач. вык. Ужыв. для перадачы нечаканасці, раптоўнасці дзеяння.

Бац яго па спіне.

бацві́нне, -я, н., зб.

1. Лісце і сцёблы буракоў.

Наламаць бацвіння.

2. Страва, прыгатаваная з бурачных сцёблаў і лісця.

Наварыць бацвіння.

ба́цнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. і аднакр. (разм.).

З шумам паваліцца, упасці.

Б. на канапу.

ба́цнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

Моцна ўдарыць.

Б. па хрыбце.

бацы́ла, -ы, мн. -ы, -цы́л, ж.

Хваробатворная бактэрыя, якая мае форму палачкі.

Туберкулёзная б.

Б. ўтрыманства (перан.).

|| прым. бацы́лавы, -ая, -ае.

ба́цька, -і, мн. ба́цькі, -аў, м.

1. Мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей; тата.

Родны б.

2. Ветлівы зварот да старога чалавека.

3. Самец у адносінах да свайго патомства.

4. чаго. Заснавальнік, родапачынальнік чаго-н. (кніжн.).

Б. авіяцыі.

Выліты бацька, копія бацька (разм.) — пра дзіця, з твару вельмі падобнае да бацькі.

Прыёмны бацька — чалавек, які прыняў дзіця ў сваю сям’ю на правах сына (дачкі).

Увесь у бацьку (разм.) — пра дзіця, якое з твару і характарам падобнае да бацькі.

|| прым. ба́цькаў, -кава (да 1 знач.) і ба́цькаўскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

ба́цькаўшчына, -ы, ж.

1. Краіна, дзе чалавек нарадзіўся, грамадзянінам якой ён з’яўляецца.

Любоў да Бацькаўшчыны.

2. Месца, родны куток, дзе нарадзіўся і вырас хто-н.

Малая б.

3. Набытак бацькі, спадчына.

бацькі́, -о́ў.

1. Бацька і маці ў адносінах да сваіх дзяцей.

Шанаваць бацькоў.

2. Продкі, папярэднія пакаленні.

Б. пакінулі нам мудры запавет.

|| прым. бацько́ўскі, -ая, -ае.

Б. сход.

бацько́ўства, -а, н.

1. Кроўная роднасць паміж бацькам і яго дзіцем.

Устанавіць б.

2. Уласцівыя бацьку пачуцці і адносіны да сваіх дзяцей.

ба́цюхна, -ы, м. (разм.).

Ужыв. пры звароце з пашанай да каго-н.

Мы рады, б., выслухаць вашы прапановы.