Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бал, ба́ла, мн. ба́лы, -аў, м.

1. Адзінка вымярэння сілы або ступені якой-н. прыроднай з’явы.

Вецер у пяць балаў.

2. Лічбавая ацэнка поспехаў у навучальнай установе, дасягненняў у спорце.

Набраць дваццаць балаў.

|| прым. ба́льны, -ая, -ае і ба́лавы, -ая, -ае.

Сістэма балавай (бальнай) ацэнкі.

балабо́лка, -і, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

1. Бразготка, якую чапляюць жывёле на шыю, каб не гублялася.

2. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -лцы, Т -ай (-аю), ж. Чалавек, які хутка і многа гаворыць; пустаслоў.

балабо́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Кругленькі званочак у выглядзе шарыка.

2. перан. Балбатун, пустаслоў.

|| ж. балабо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак (да 2 знач.).

балабо́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. (разм.).

1. Звінець, гучаць.

2. перан. Балбатаць, шпарка, несупынна гаварыць.

Б. увесь дзень.

ба́лаваць, -лую, -луеш, -луе; -луй; -лаваны; незак., каго (што).

Занадта песціць, патураць жаданням.

Б. гасцінцамі.

Маці яго балуе.

|| зак. зба́лаваць, -лую, -луеш, -луе; -луй; -лаваны.

балага́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Часовае лёгкае збудаванне з дошак для тэатральных, цыркавых паказаў, для гандлёвых патрэб, жылля і пад. (уст.).

2. Старадаўні народны вандроўны тэатр; тэатральнае відовішча камічнага характару з прымітыўным сцэнічным афармленнем.

3. перан. Пра што-н. несур’ёзнае, шумнае, бязладнае (разм.).

|| прым. балага́нны, -ая, -ае.

балага́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. (разм.).

Крыўляцца, гарэзаваць.

балаго́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Той, хто займаецца перавозам грузаў ці людзей на ўласнай фурманцы.

|| прым. балаго́льскі, -ая, -ае.

Б. занятак.

бала́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, бала́д, ж.

1. Невялікі вершаваны твор асобай формы пераважна на легендарную ці гістарычную тэму.

2. Музычны твор эпічнага характару для голасу або інструмента.

|| прым. бала́дны, -ая, -ае.

балазе́, злуч. далучальны (разм.).

Далучае сказы з дадатковымі паведамленнямі, па знач. адпавядае словазлучэнням «тым больш што», «добра што».

Вучыся, б. ёсць умовы.