Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бібліёграф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне бібліяграфіі (у 1 знач.).

Бі́блія, -і, ж. (з вялікай літары).

Збор кананізаваных свяшчэнных кніг іўдзейскай і хрысціянскай рэлігій.

|| прым. бібле́йскі, -ая, -ае.

Біблейскае паданне.

бібліягра́фія, -і, мн. -і, -фій, ж.

1. Навуковае сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой-н. прыкмеце.

2. Спіс кніг і артыкулаў па якім-н. пытанні, прадмеце.

Б. па гісторыі.

|| прым. бібліяграфі́чны, -ая, -ае.

бібліятэ́ка, -і, ДМэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.

1. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі для грамадскага карыстання.

Нацыянальная б.

Беларусі.

2. Збор кніг, якія з’яўляюцца прыватнай або грамадскай уласнасцю, а таксама памяшканне, дзе яны захоўваюцца.

Б. вучонага.

3. Назва серыі кніг пэўнай тэматыкі.

Б. паэта.

Б. настаўніка.

|| памянш. бібліятэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 3 знач.).

|| прым. бібліятэ́чны, -ая, -ае.

Бібліятэчная справа.

бібліятэ́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік бібліятэкі (у 1 знач.).

|| ж. бібліятэ́карка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. бібліятэ́карскі, -ая, -ае.

бібліяфі́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аматар і збіральнік кніг, асабліва рэдкіх і каштоўных.

|| ж. бібліяфі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. бібліяфі́льскі, -ая, -ае.

бібліяфі́льства, -а, н.

Любоў да кніг, захапленне збіральніцтвам рэдкіх і каштоўных выданняў.

|| прым. бібліяфі́льскі, -ая, -ае.

біва́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Прывал войск па-за населеным пунктам для адпачынку ці начлегу.

2. Стаянка альпіністаў, турыстаў.

|| прым. біва́чны, -ая, -ае.

бігудзі́, нескл., мн.

Трубачкі для завіўкі валасоў.

Накруціць валасы на б.

біёграф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Складальнік чыёй-н. біяграфіі.