Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бі́знес, -у, м.

Прадпрымальніцкая эканамічная дзейнасць, якая прыносіць даход, прыбытак.

Зрабіць б. на чым-н. Займацца бізнесам.

бізнесме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прадпрымальнік, дзялок; той, хто займаецца бізнесам.

|| прым. бізнесме́нскі, -ая, -ае.

бізо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Паўночнаамерыканскі дзікі бык атрада парнакапытных з доўгай поўсцю.

|| прым. бізо́навы, -ая, -ае.

бізу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель пуга.

Усыпаць бізуноў (разм.) — пакараць каго-н., адсцябаць.