Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бааба́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Гіганцкае трапічнае лісцевае дрэва з вельмі тоўстым ствалом.

|| прым. бааба́бавы, -ая, -ае.

ба́ба¹, -ы, мн. -ы, баб, ж.

1. Матчына або бацькава маці.

2. Старая жанчына наогул.

3. Замужняя жанчына (разм.).

4. звычайна мн. Жанчыны наогул (разм.).

Бабы пайшлі жаць.

5. Жонка (разм.).

Мая б. прыбралася, як на вяселле.

6. Жанчына, якая прымае роды (разм., уст.).

За бабу была Праксэда з Бадзінава.

7. перан. Пра слабахарактарнага, нясмелага мужчыну (разм., іран.). «Смялей, не будзь бабай!», — крычалі яму.

Каменная баба — старажытная статуя з каменя.

Снегавая баба — злепленая са снегу чалавечая фігура.

Баба Яга — у казках славянскіх народаў: злая вядзьмарка, чараўніца.

Базарная баба — сварлівы, грубы, крыклівы чалавек.

Бой-баба (разм.) — мажная жанчына з шумлівым характарам.

Хват-баба (разм.) — увішная, працавітая жанчына.

|| зб. баб’ё, -я́, н. (да 2—4 знач.; пагард.).

|| прым. ба́бін, -а.

Бабіна лета — ясныя цёплыя дні ранняй восені.

ба́ба², -ы, мн. -ы, баб, ж. (спец.).

Ударная частка механічнага молата для забівання паляў і для іншых мэт.

Чыгунная б.

ба́ба³, -ы, мн. -ы, баб, ж.

У выразе: ромавая баба — кекс цыліндрычнай або канічнай формы, насычаны ромам, віном.

баба́х, выкл.

1. Ужыв. для перадачы моцнага грукату (выбуху, стрэлу, падзення чаго-н. цяжкага).

2. у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясловаў бабахнуць, бабахаць (разм.).

баба́хнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

Зваліцца адкуль-н. з шумам.

Б. з печы.

баба́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Учыніць выбух, выстраліць, загрымець.

Бабахнуў карабін.

Бабахнуў гром.

2. Гучна ўдарыць, стукнуць.

Бабахнулі дзверы.

Недзе бабахнула (безас.).

|| незак. баба́хаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. баба́ханне, -я, н.

ба́ба-яга́, ба́бы-ягі, ж.

Пра злую старую жанчыну.

бабёр, -бра́, мн. -бры́, -бро́ў, м.

1. Жывёліна атрада грызуноў, якая звычайна жыве ў лесе каля рэк і вадаёмаў.

2. Футра гэтай жывёліны, а таксама адзенне з такога футра.

Хадзіць у бабрах.

|| прым. бабро́вы, -ая, -ае.

Бабровая хатка.

Б. запаведнік.

Бабровая шапка.

бабі́на, -ы, мн. -ы, бабі́н, ж. (спец.).

У розных відах вытворчасці: род шпулі, валіка для намотвання чаго-н.