Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бас, -а і -у, мн. басы́, -о́ў, м.

1. -у. Самы нізкі мужчынскі голас.

2. -а. Спявак з такім голасам.

Густы б.

3. -а. Агульная назва музычных інструментаў нізкага рэгістра.

4. толькі мн. Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам.

Націснуць на басы.

|| прым. басо́вы, -ая, -ае.

Басовая партыя.

басано́ж, прысл.

Босымі нагамі, без абутку.

Бегаць б.

басано́жкі, -жак, адз. басано́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Лёгкія летнія адкрытыя туфлі.

басе́йн, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяльна збудаваны штучны вадаём для плавання, купання.

Зімні б.

Спартыўны б.

2. Тэрыторыя, з якой паверхневыя і грунтавыя воды сцякаюць у дадзены вадаём.

Б.

Прыпяці.

3. Зона залягання карысных выкапняў.

Каменнавугальны б.

|| прым. басе́йнавы, -ая, -ае.

басі́сты, -ая, -ае (разм.).

1. Нізкі па гуку, з характэрным для баса тэмбрам.

Б. голас.

2. Які валодае басам.

Б. артыст.

|| наз. басі́стасць, -і, ж. (да 1 знач.).

басі́ць, башу́, басі́ш, басі́ць; басі́м, басіце́, бася́ць; незак. (разм.).

Гаварыць, спяваць басам.

баскетбалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца баскетболам.

|| ж. баскетбалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. баскетбалі́сцкі, -ая, -ае.

баскетбо́л, -а, м.

Камандная спартыўная гульня, пры якой мяч закідваюць рукамі ў падвешанае на слупе кольца з сеткай.

|| прым. баскетбо́льны, -ая, -ае.

Баскетбольная каманда.

ба́скі, -аў, адз. баск, -а, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва паўночна-ўсходніх тэрыторый Іспаніі і суседніх паўднёва-заходніх раёнаў Францыі.

|| ж. баско́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. ба́скскі, -ая, -ае.

Баскская мова.

ба́сма, -ы, ж.

Род расліннай фарбы для валасоў.