Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бзік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Дзівацтва, капрыз.

Гэты чалавек з бзікам.

бзык, -у, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Гук, які ўтвараецца крыламі насякомых у час палету; гудзенне.

Б. камароў.

бзы́каць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

Утвараць крыламі спецыфічны гук (пра некаторых насякомых).

|| аднакр. бзы́кнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не.

|| наз. бзы́канне, -я, н.