бы¹ (пасля галосных — б), часц.
Ужыв. пры дзеясловах прошлага часу, інфінітывах са знач.:
1) умоўнай магчымасці дзеяння.
Я паехаў бы, калі б быў час;
2) ветлівай прапановы.
Ты прылёг бы на хвіліну;
3) пажадання.
Паспець бы да дажджу прывезці сена;
4) просьбы.
Праведаў бы ты бацьку;
5) боязі, апаскі.
Паспець бы на цягнік.
бы², злуч. (разм.).
Ужыв. ў параўнаннях са знач.: як, усё роўна як, быццам, нібыта.
Сумна, бы на хаўтурах.
Ліхтарык свеціць, бы ў цемры воўчае вока.
быва́ла, часц. (разм.).
Паказвае на знач. дзеяння, якое здаралася ў мінулым раней, іншы раз.
Сядуць, б., ды люлькі закураць.
Раней, б., я часта хадзіў на паляванне.
быва́лы, -ая, -ае.
1. Які многа дзе бываў і многа бачыў, з вялікім жыццёвым вопытам.
Ён чалавек б.
2. Прывычны, які бываў ужо раней.
Справа гэта бывалая.
быва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. Прыходзіць да каго-н., наведваць каго-н.
Часта б. у гасцях.
2. Знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н.
Мала б. дома.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Здарацца, мець месца.
Маланка бывае і зімою.
4. 2 ас. адз. і мн. л.
быва́й(це). Форма развітання.
Бывайце, маладыя гады.
Бывайце здаровы.
◊
Як ні ў чым не бывала — як быццам нічога не здарылася.
бы́дла, -а, н.
1. зб. Буйная рагатая жывёла.
Гнаць б. ў поле.
2. перан. Пры выказванні зневажальных, пагардлівых адносін да каго-н. (разм., пагард.).
З дзяцінства ён толькі і чуў: «Мужык, б.».
|| прым. быдля́чы, -ая, -ае.
бык¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай.
Бой быкоў.
Племянны б.
2. звычайна мн. Падсямейства буйных жвачных млекакормячых (тур, бізон, зубр і пад.).
◊
Браць быка за рогі (разм.) — пачынаць дзейнічаць энергічна, з галоўнага.
|| памянш. бычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. Быць бычку на вяровачцы (прыказка).
|| прым. бычы́ны, -ая, -ае і быча́чы, -ая, -ае.
Нораў бычачы, а розум цялячы.
бык², -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Прамежкавая апора моста.
Бетонныя быкі.
былі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.
Народная эпічная песня пра герояў і іх подзвігі.
Гераічная б.
|| прым. былі́нны, -ая, -ае.
Б. герой.
былі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Сцяблінка травы, травінка.
Сухая б.