Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

былі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

Народная эпічная песня пра герояў і іх подзвігі.

Гераічная б.

|| прым. былі́нны, -ая, -ае.

Б. герой.

былі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Сцяблінка травы, травінка.

Сухая б.

быллё, -я́, н., зб.

Высакарослае сцяблістае пустазелле; бур’ян.

Зарасло (парасло) быллём (разм.) — адышло ў нябыт, даўно забыта.

былы́, -а́я, -о́е.

1. Мінулы, прошлы.

Былыя падзеі.

Успамінаць былыя часы.

2. Які страціў ранейшае становішча, прызначэнне.

Б. студэнт.

Былая слава.

быль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Тое, што сапраўды было, адбывалася, у адрозненне ад небыліцы.

Пераплялася б. з небыліцай.

2. Апавяданне аб праўдзівым здарэнні.

Б. перадаецца з пакалення ў пакаленне.

быльнёг, -нягу́, мн. -нягі́, -няго́ў, м.

Тое, што і быльнік.

бы́льнік, -у, мн. -і, -аў, м.

Адзін з відаў палыну; чарнобыль.

З быльніку вязалі венікі і мётлы.

|| прым. бы́льнікавы, -ая, -ае.