Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

быва́ла, часц. (разм.).

Паказвае на знач. дзеяння, якое здаралася ў мінулым раней, іншы раз.

Сядуць, б., ды люлькі закураць.

Раней, б., я часта хадзіў на паляванне.

быва́лы, -ая, -ае.

1. Які многа дзе бываў і многа бачыў, з вялікім жыццёвым вопытам.

Ён чалавек б.

2. Прывычны, які бываў ужо раней.

Справа гэта бывалая.

быва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Прыходзіць да каго-н., наведваць каго-н.

Часта б. у гасцях.

2. Знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н.

Мала б. дома.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Здарацца, мець месца.

Маланка бывае і зімою.

4. 2 ас. адз. і мн. л.

быва́й(це). Форма развітання.

Бывайце, маладыя гады.

Бывайце здаровы.

Як ні ў чым не бывала — як быццам нічога не здарылася.