быва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Прыходзіць да каго-н., наведваць каго-н. Часта б. у гасцях.

2. Знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н. Мала б. дома.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Здарацца, мець месца. Маланка бывае і зімою.

4. 2 ас. адз. і мн. л.

быва́й(це). Форма развітання. Бывайце, маладыя гады. Бывайце здаровы.

Як ні ў чым не бывала — як быццам нічога не здарылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)