Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

баталі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Мастак, творы якога прысвечаны ваеннай тэме.

Вядомы б.

|| прым. баталі́сцкі, -ая, -ае.

бата́лія, -і, мн. -і, -лій, ж.

1. Бой, бітва (уст.).

Баталіі 1812 года.

2. перан. Бойка, бурная сварка (разм., жарт.).

Сямейныя баталіі.

батальён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вайсковае падраздзяленне, у склад якога ўваходзіць некалькі рот.

Бессмяротны б.

Санітарны б.

|| прым. батальённы, -ая, -ае.

Б. камандзір.

бата́льны, -ая, -ае.

Які адлюстроўвае ваенныя сцэны, баявыя дзеянні.

Б. жывапіс.

бата́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне батанікі.

бата́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Навука аб раслінах.

|| прым. батані́чны, -ая, -ае.

Б. сад.

батарэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж.

1. гл. батарэя.

2. Невялікае кампактнае прыстасаванне для сілкавання чаго-н. электрычнай энергіяй.

Б. для кішэннага ліхтарыка.

Памяняць батарэйку.

батарэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.

1. Артылерыйскае тактычнае падраздзяленне, якое складаецца з некалькіх гармат, а таксама пазіцыя, якую займае такое падраздзяленне.

Мінамётная б.

2. Аб’яднанне некалькіх аднатыпных прылад, прыстасаванняў у адзіную сістэму для эфектыўнага дзеяння.

Б. акумулятараў.

3. Сукупнасць злучаных паміж сабой крыніц току, энергіі.

Сонечная б.

|| памянш. батарэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж. (да 3 знач.).

|| прым. батарэ́йны, -ая, -ае.

батле́йка, -і, ДМе́йцы, ж.

Народны лялечны тэатр.

|| прым. батле́йкавы, -ая, -ае.

бато́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Белы хлеб прадаўгаватай формы.

2. Прадукт харчавання акруглай прадаўгаватай формы.

|| памянш. бато́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Шакаладны б.