Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бі́ржа, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Установа для заключэння фінансавых, камерцыйных здзелак.

Валютная б.

Таварная б.

2. Вулічная стаянка рамізнікаў (уст.).

Біржа працы — дзяржаўная пасрэдніцкая ўстанова па найме рабочай сілы.

|| прым. біржавы́, -а́я, -о́е.

біржаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто займаецца біржавымі аперацыямі.

бі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Невялікая дошчачка або кавалак кардону з надпісам (на таварах, на багажы і пад.).

Б. на чамадане.

2. Палачка або дошчачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго-н. (гіст.).

3. перан. Характарыстыка (звычайна адмоўная), якая даецца каму-н. па шаблоне.

Павесіць бірку на чалавека.

|| прым. бі́рачны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

біруза́, -ы́, ж.

Каштоўны непразрысты камень блакітнага або зеленаватага колеру.

|| прым. бірузо́вы, -ая, -ае.

Б. пярсцёнак.

Бірузовыя хвалі (колерам падобныя на бірузу).

біру́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Маленькая точаная фігурка, якая ўжыв. ў гульні, дзе трэба дастаць адну за адной такія фігуркі, не зварухнуўшы астатніх.

2. Падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад. як упрыгожанне.

Гуляць у бірулькі (разм., неадабр.) — займацца пустымі справамі, марна траціць час.