Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

біс, выкл.

Выгук у тэатры, на канцэрце і пад., які выражае просьбу публікі паўтарыць выкананы нумар.

На біс праспяваць арыю Ленскага.

бісектры́са, -ы, мн. -ы, -ры́с, ж.

У матэматыцы: прамая лінія, якая ідзе з вяршыні вугла і падзяляе яго папалам.

бі́сер, -у, м., зб.

Дробныя шкляныя або металічныя каляровыя пацеркі, якія ўжыв. для расшыўкі адзення або для рукадзелля.

Вышываць бісерам.

Сыпаць бісер перад свіннямі — дарэмна гаварыць аб чым-н. ці даказваць што-н. невуку.

|| прым. бі́серны, -ая, -ае.

Б. почырк (перан.: вельмі дробны).

бі́серына, -ы, мн. -ы, -рын, ж.

Асобнае зерне бісеру.

|| памянш. бі́серынка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

бісі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак., што і без дап.

Выканаць (выконваць) твор на біс.

біскві́т, -у, М -віце, мн. -ы, -аў, м.

Пульхнае салодкае печыва з цеста, у якое пакладзена шмат узбітых яек.

|| прым. біскві́тны, -ая, -ае.

Бісквітнае пірожнае.