амі́нь, а́мэн, часц., у знач. вык.
1. Заключнае слова пропаведзі, малітвы ў знач. «так», «сапраўды».
2. наз., м. (толькі Н адз.), каму-чаму. Канец (уст.).
Цяпер яму а.
амі́чны гл. ом.
амія́к, -у, м.
Бясколерны газ з рэзкім непрыемным пахам, злучэнне азоту з вадародам.
|| прым. амія́чны, -ая, -ае.