Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

а́мба, нескл., ж.; у знач. вык., каму (разм.).

Ужыв. ў знач. «ўсё», «канец», «кончана», «смерць», «каюк».

Бюракратыі а.!

амбі́цыя, -і, ж.

1. Абвостранае самалюбства, ганарлівасць, фанабэрыстасць.

2. звычайна мн. Прэтэнзіі, дамаганні чаго-н. (неадабр.).

Нічым не абгрунтаваныя амбіцыі.

Кідацца ў амбіцыю — пакрыўдзіўшыся, выказваць незадавальненне, злавацца.

|| прым. амбіцы́йны, -ая, -ае і амбі́тны, -ая, -ае.

амбо́н, -а, м.

Узвышанае месца ў царкве, з якога чытаюцца пропаведзі перад іканастасам.

|| прым. амбо́нны, -ая, -ае.

амбразу́ра, -ы, ж.

1. Адтуліна ў абарончым збудаванні; байніца.

2. Аконны або дзвярны праём (спец.).

|| прым. амбразу́рны, -ая, -ае.

амбро́зія, -і, ж.

1. У грэчаскай міфалогіі: ежа багоў, якая падтрымлівала вечную маладосць і прыгажосць.

2. Род травяністых раслін сямейства складанакветных.

амбулато́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Лячэбніца для аказання медыцынскай дапамогі ў самой установе і дома.

|| прым. амбулато́рны, -ая, -ае.

Амбулаторнае лячэнне.