Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аме́га, -і, ДМ аме́зе, ж.

Назва апошняй літары грэчаскага алфавіта.

амерыка́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Насельніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі.

|| ж. амерыка́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. амерыка́нскі, -ая, -ае.

аметы́ст, -у, М -сце, м.

Каштоўны камень фіялетавага або з блакітным адценнем колеру.

|| прым. аметы́ставы, -ая, -ае.

аме́цце, -я, н., зб.

Дробныя рэшткі, кавалачкі каласоў, мякіны і пад., што атрымліваюцца пры малацьбе і ачыстцы зерня.