Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

амфі́бія, -і, мн. -і, -бій, ж.

1. Земнаводная жывёліна, лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны — лёгкімі.

Трытоны — гэта амфібіі.

2. Земнаводная расліна.

3. Самалёт для ўзлёту і пасадкі на вадзе і на сушы, а таксама танк, аўтамабіль для руху па сушы і па вадзе.

|| прым. амфі́бійны, -ая, -ае.

амфібра́хій, -я, м.

Трохскладовая вершавая стапа з націскам на другім складзе.

|| прым. амфібрахі́чны, -ая, -ае.

амфітэа́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У старажытных грэкаў і рымлян: збудаванне для масавых відовішчаў, у якім месцы для гледачоў узвышаліся паўкругам.

2. У сучасным тэатры: рады крэслаў размешчаныя ў зале за партэрам, а таксама частка залы, дзе яны размешчаны.