Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

амша́лы, -ая, -ае.

Які аброс мохам; абымшэлы.

Амшалыя хаты.

амша́ра, -ы, мн. -ы, -ша́р і амша́рына, -ы, мн. -ы, -рын, ж.

Тое, што і імшара.

амшы́ць, -шу́, -шы́ш, -шы́ць; -шы́м, -шыце́, -ша́ць; амшы́ты; зак., што.

Тое, што і абымшыць.

амшэ́лы, -ая, -ае.

Тое, што і абымшэлы.

Амшэлая старая хата.

амшэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак.

Тое, што і абымшэць.