Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ампе́р, -а, мн. -ы, -аў і пры падліку пераважна ампе́р, м. (спец.).

Адзінка сілы электрычнага току.

|| прым. ампе́рны, -ая, -ае.

амперме́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння сілы электрычнага току.

ампі́р, -у, м.

Мастацкі (галоўным чынам у архітэктуры) стыль, які ўзнік у Францыі ў канцы 18 — пачатку 19 ст., заснаваны на імітацыі антычных узораў.

Будынак у стылі а.

|| прым. ампі́рны, -ая, -ае.

ампліту́да, -ы, ДМ -дзе, ж. (спец.).

Размах вагання, найбольшае адхіленне цела, што хістаецца, ад стану раўнавагі; розніца межаў, паміж якімі змяняецца якая-н. пераменная велічыня.

А. хістання маятніка.

А. гадавой тэмпературы.

А. цэн.

|| прым. ампліту́дны, -ая, -ае.

амплуа́, нескл., н.

1. Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам.

А. коміка.

2. перан. Сфера заняткаў каго-н.

а́мпула, -ы, мн. -ы, а́мпул, ж.

Герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў для захавання чаго-н. (часцей дозы лякарстваў у стэрыльным выглядзе).

Лякарства ў ампулах.

|| прым. а́мпульны, -ая, -ае.

ампутава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) ампутацыю.

А. нагу.

ампута́цыя, -і, ж.

Адразанне хворай канечнасці або знешняй часткі органа.

А. рукі.

|| прым. ампутацы́йны, -ая, -ае.