пазаплыва́ць², 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.), чым і без дап. Заплысці, пакрыцца або напоўніцца чым-н. — пра ўсё, многае.
Шчыліны пазаплывалі смалой.
2. Распаўнець — пра ўсіх, многіх (разм.).
Твары пазаплывалі тлушчам.
пазаплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
1. Пераплятаючы, сплесці, заплесці ўсё, многае.
П. косы.
П. дзіркі ў тыне.
2. чым. Аплятаючы, пакрыць чым-н. усё, многае.
Павукі пазапляталі куткі павуціннем.
пазапрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.
Запрэгчы ўсіх, многіх.
П. коней.
пазапуха́ць, 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е, -а́юць; зак.
Запухнуць — пра многае.
Пазапухалі вочы ад сну.
пазараста́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зарасці якой-н. расліннасцю — пра ўсё, многае.
Грады пазарасталі пустазеллем.
2. Пакрыцца валасамі, поўсцю і пад. — пра ўсіх, многіх.
Мужчыны пазарасталі бародамі.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зажыць, зарубцавацца — пра ўсё, многае (разм.).
Пазарасталі раны.
пазараўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Зараўнаваць, зрабіць роўным усё, многае.
П. ямы.
пазаса́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. што. Засадзіць чым-н. усё, многае.
П. клумбы кветкамі.
2. каго. Пасадзіць прымусова ўсіх, многіх куды-н. (разм.).
3. каго за што. Прымусіць займацца чым-н. усіх, многіх (разм.).
П. дзяцей за ўрокі.
4. што. Засунуць, уткнуць куды-н. усё, многае (разм.).
П. граблі пад вяроўку на возе.
пазасме́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Засмеціць усё, многае.
П. вуліцы.
пазасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
1. Засунуць, усунуць куды-н. усё, многае; зачыніць унутр чаго-н. усё, многае (разм.).
П. за пояс сякеры.
П. шуфляды ў стол.
2. Зачыніць на засаўку ўсё, многае (разм.).
П. дзверы.
3. Падзець невядома куды ўсё, многае.
Куды пазасоўвалі мае пальчаткі?
пазастава́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -тае́цца; -таёмся, -таяце́ся, -таю́цца; зак.
1. Застацца дзе-н., не пакінуць якога-н. месца — пра ўсіх, многіх.
Дзяўчаты пазаставаліся працаваць у вёсцы.
2. Не перастаць быць якім-н. — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.
Дзверы пазаставаліся адчыненымі.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Захавацца, уцалець — пра ўсё, многае.
Усюды пазаставаліся сляды.
4. Апынуцца ў якім-н. стане — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
Дзеці пазаставаліся сіротамі.
5. Апынуцца ззаду — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.
Фізічна слабыя пазаставаліся ззаду.