пазастава́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -тае́цца; -таёмся, -таяце́ся, -таю́цца; зак.

1. Застацца дзе-н., не пакінуць якога-н. месца — пра ўсіх, многіх.

Дзяўчаты пазаставаліся працаваць у вёсцы.

2. Не перастаць быць якім-н. — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

Дзверы пазаставаліся адчыненымі.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Захавацца, уцалець — пра ўсё, многае.

Усюды пазаставаліся сляды.

4. Апынуцца ў якім-н. стане — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Дзеці пазаставаліся сіротамі.

5. Апынуцца ззаду — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Фізічна слабыя пазаставаліся ззаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)