Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апаты́чны, -ая, -ае.

Схільны да апатыі, поўны апатыі, абыякавы.

А. чалавек.

|| наз. апаты́чнасць, -і, ж.

апа́тыя, -і, ж.

Стан душэўнай абыякавасці, раўнадушнасці да ўсяго.

|| прым. апаты́чны, -ая, -ае.

апаўдні́ і апаўдня́, прысл.

У сярэдзіне дня.

А. пачаўся дождж.

апаўзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; апо́ўз, апаўзла́, -ло́; -зі́; зак.

1. Спаўзці ўніз (ад цяжару), асесці.

Апаўзла зямля на беразе ракі.

2. Тое, што і абпаўзці.

|| незак. апаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і апо́ўзваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апаўза́нне, -я, н.

апаўно́чы, тое, што і апоўначы.

апафео́з, -у, м.

1. Праслаўленне, узвелічэнне каго-, чаго-н. (кніжн.).

2. Урачыстая, заключная масавая сцэна некаторых тэатральных спектакляў (спец.).

|| прым. апафео́зны, -ая, -ае.

апашле́нне гл. апошліць.

апашле́ць гл. пашлець.

апашля́ць гл. апошліць.

апаяса́ць, апаяшу́, апая́шаш, апая́ша; апаяшы́; апаяса́ны; зак.

1. каго-што. Надзець на каго-н. пояс, падперазаць.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., што. Працягнуцца вакол чаго-н., абкружыць сабой.

Лес апаясаў вёску.

|| незак. апая́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. апаяса́цца, апаяшу́ся, апая́шашся, апая́шацца; апаяшы́ся (да 1 знач.); незак. апая́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.