Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абапе́рці і апе́рці, -пру́, -прэ́ш. -прэ́; -про́м, -праце́, -пру́ць; абапёр, -пе́рла; абапры́; абапёрты; зак., што.

Паставіць, прыставіць, упіраючы ў што-н., каб надаць чаму-н. большую ўстойлівасць.

А. локці аб стол.

|| незак. абапіра́ць і апіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абапе́рціся і апе́рціся, -пру́ся, -прэ́шся, -прэ́цца; -про́мся, -праце́ся, -пру́цца; -пёрся, -пе́рлася; -пры́ся; зак.

1. на каго-што і аб каго-што. Прыхіліцца да каго-, чаго-н., выкарыстаць што-н. як апору, налегчы на каго-, што-н.

А. рукамі.

А. спінай аб сцяну.

2. перан., на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім-н.

А. на асяроддзе.

3. перан., на што. Выкарыстаць што-н. у якасці асновы для разважанняў, крыніцы інфармацыі.

А. на лічбы.

|| незак. абапіра́цца і апіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

апе́ка, -і, ДМ апе́цы, ж.

1. Нагляд за недзеяздольнымі асобамі (малалетнімі, хворымі і пад.), клопаты аб іх выхаванні, правах і пад.

Устанавіць апеку над малалетнімі.

2. зб. Установы або асобы, на якіх ускладзены такі нагляд.

3. Клопаты, утрыманне, нагляд, кантроль.

Бацькоўская а.

Выйсці з-пад апекі.

апекава́ць, апяку́ю, апяку́еш, апяку́е; апяку́й; незак., каго (што).

1. Ажыццяўляць апеку (у 1 знач.) над кім-н.

А. дзяцей.

А. сірот.

2. Клапаціцца, наглядаць за кім-н.

А. малых сясцёр.

апельсі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Цытрусавае дрэва, а таксама сакавіты пахучы кісла-салодкі плод гэтага дрэва з мяккай лупінай аранжавага колеру.

|| прым. апельсі́навы, -ая, -ае.

А. сок.

апелява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; зак. і незак.

1. Пада́ць (падаваць) апеляцыю (у 1 знач.; спец.).

2. да каго-чаго. Звярнуцца (звяртацца) за падтрымкай і пад. (кніжн.).

А. да грамадскасці.

апеля́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Абскарджанне рашэння суда ў больш высокай судовай інстанцыі з мэтай перагляду справы (спец.).

2. Форма афіцыйнага абскарджання рашэння атэстацыйнай камісіі па выніках экзаменаў і пад. з мэтай перагляду ацэнкі.

Падаць а.

3. перан. Зварот з просьбай, з заклікам аб чым-н. (кніжн.).

А. да грамадскай думкі.

|| прым. апеляцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

А. суд.

апе́ндыкс, -а, м. (спец.).

Адростак сляпой кішкі.

|| прым. апе́ндыксны, -ая, -ае.

апендыцы́т, -у, Мы́це, м.

Запаленне апендыкса.

|| прым. апендыцы́тны, -ая, -ае.

апе́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

Жаўтаваты ядомы грыб, які расце групамі каля пнёў, на пнях дрэў, каля карэнняў.