Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апаві́ць, апаўю́, апаўе́ш, апаўе́; апаўём, апаўяце́, апаўю́ць; апаві́ў, -віла́, -ло́; апаві́ты; зак., каго-што.

1. Абвіць, абматаць каго-, што-н. чым-н.

Стужка апавіла галаву дзяўчыны.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.) перан. Пакрыць з усіх бакоў, ахутаць (дымам, туманам і пад.), ахапіць.

Лагчыну і лес апавіў туман.

3. перан. Ахапіць, абняць.

Лёгкі сум апавіў сэрца.

|| незак. апавіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. апаві́цца, апаўю́ся, апаўе́шся, апаўе́цца; апаўёмся, апаўяце́ся, апаўю́цца; апаві́ўся, -віла́ся, -ло́ся; незак. апавіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Сэрца апавіваецца смуткам.

апавяда́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто апавядае, расказвае што-н.

2. Аўтар апавяданняў, пісьменнік.

|| ж. апавяда́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. апавяда́льніцкі, -ая, -ае.

апавяда́льны, -ая, -ае.

Які апавядае што-н., апісвае якія-н. падзеі; спакойны, эпічны.

А. жанр.

Апавядальны сказ — сказ, у якім даецца паведамленне пра тыя ці іншыя з’явы, падзеі, факты, іх прыметы ці адказ на пытанне.

|| наз. апавяда́льнасць, -і, ж.

апавяда́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Невялікі мастацкі эпічны твор як жанр.

Зборнік апавяданняў.

2. Славеснае паведамленне пра якія-н. падзеі, з’явы.

Хлапчукоў захаплялі апавяданні камандзіраў пра ваенныя паходы.

апавяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., аб чым.

Расказваць, паведамляць аб чым-н.

апавясці́ць, -вяшчу́, -вясці́ш, -вясці́ць; -вясці́м, -весціце́, -вясця́ць; -ве́шчаны; зак., каго-што (афіц.).

Паведаміць аб чым-н., давесці да ведама каго-н.

А. усіх аб сходзе.

|| незак. апавяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. апавяшчэ́нне, -я, н.

|| прым. апавяшча́льны, -ая, -ае.

апавяшча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто апавяшчае, аб’яўляе што-н.

2. Традыцыйны персанаж класічных трагедый, які апавяшчае аб падзеях за сцэнай (уст.).

|| ж. апавяшча́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. апавяшча́льніцкі, -ая, -ае.

апага́ніць, гл. паганіць.

апаге́й, -я, м.

1. Пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка Зямлі, найбольш аддалены ад Зямлі; проціл. перыгей (спец.).

2. перан. Найвышэйшая ступень, росквіт чаго-н. (кніжн.).

У апагеі славы.

|| прым. апаге́йны, -ая, -ае.

апаго́дзіцца, -дзіцца; безас.; зак. (разм.).

Тое, што і распагодзіцца.

К вечару апагодзілася.

|| незак. апаго́джвацца, -аецца.