Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апо́вед -у, мн. -ы, -аў, м.

Апавяданне.

Аўтарскі а.

апо́весць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Літаратурна-мастацкі твор; эпічны жанр, блізкі да апавядання і рамана.

2. Апавяданне пра якую-н. падзею ў яе паслядоўным развіцці.

Уважліва слухалі сумную а.

апо́й гл. апаіць.

апо́йванне гл. апаіць.

апо́йваць гл. апаіць.

апо́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, апо́ек, ж.

Шкура цяляці-сысунка, а таксама вырабленая з яе скура.

|| прым. апо́йкавы, -ая, -ае.

Апойкавыя боты.

апо́ка¹, -і, ДМ -о́цы, мн. -і, апо́к, ж. (спец.).

Прыстасаванне, у якім робіцца ліцейная форма (скрынка без дна з фармовачнай зямлёй для заліўкі металам).

|| прым. апо́кавы, -ая, -ае.

апо́ка², -і, ДМ -о́цы, ж. (спец.).

Цвёрдая лёгкая горная парода, багатая на крэменязём.

|| прым. апо́кавы, -ая, -ае.

апо́крыф, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Старажытны твор з біблейскім сюжэтам, у якім дапушчаны адступленні ад афіцыйнага веравучэння і таму адхілены царквой.

|| прым. апакрыфі́чны, -ая, -ае.

Апакрыфічная літаратура.

апо́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Крайняя, выпуклая з аднаго боку дошка, якая атрымліваецца ў выніку падоўжнай распілоўкі бервяна.

Прыбудова з аполкаў.

|| прым. апо́лкавы, -ая, -ае.