Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

Апрацаваць пілою, напільнікам.

А. бервяно.

|| незак. апіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апіло́ўванне, -я, н. і апіло́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. апіло́вачны, -ая, -ае.

А. станок.

Апіловачныя работы.

апі́лкі, -лак.

Дробныя частачкі матэрыялу, якія ўтвараюцца пры апрацоўцы яго пілой, напільнікам, пілавінне.

Драўняныя а.

Металічныя а.

|| прым. апі́лачны, -ая, -ае і апі́лкавы, -ая, -ае.

апіра́цца гл. абаперціся.

апіра́ць гл. абаперці.

апі́рышча, -а, н. (разм.).

Тое, што і апора (у 2 знач.).

Трэба шукаць нейкага а. ў жыцці.

апіса́льніцтва, -а, н.

Апісанне без спробы абагульнення, ацэнкі, вывадаў.

Захапленне аўтара апісальніцтвам.

апіса́льны, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе апісанне, абмежаваны адным апісаннем.

Апісальная частка даследавання.

|| наз. апіса́льнасць, -і, ж.

апіса́нне, -я, н.

1. гл. апісаць.

2. Слоўная абмалёўка каго-, чаго-н, сачыненне, укладанне, у якім што-н. апісваецца.

Геаграфічныя апісанні.

апіса́ць, апішу́, апі́шаш, апі́ша; апішы́; апіса́ны; зак.

1. каго-што. Расказаць пра каго-, што-н., паказаць, абмаляваць у пісьмовай або вуснай форме.

А. падзеі.

2. што. Перадаць звесткі пра склад, асаблівасці чаго-н.

А. мясцовую гаворку.

3. што. Скласці поўны спіс чаго-н. (з мэтай уліку, па прычыне якой-н. пастановы судовых органаў і пад.).

А. маёмасць.

4. што. Завяшчаць каму-н.

А. дом старэйшаму сыну.

5. што. У матэматыцы: начарціць адну фігуру вакол другой з захаваннем пэўных умоў.

А. акружнасць вакол трохвугольніка.

6. што. Зрабіць рух, перамясціцца па крывой.

А. дугу.

|| незак. апі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апіса́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і во́піс, -у, м. (да 3 знач.).

апі́ска, -і, ДМ апі́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Памылка ў пісьмовым тэксце, зробленая праз няўважлівасць.