апаўзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; апо́ўз, апаўзла́, -ло́; -зі́; зак.

1. Спаўзці ўніз (ад цяжару), асесці.

Апаўзла зямля на беразе ракі.

2. Тое, што і абпаўзці.

|| незак. апаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і апо́ўзваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апаўза́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)