палео́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст па палеаграфіі.
пале́пшыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шыцца; зак.
Стаць лепшым.
Здароўе палепшылася.
Надвор’е палепшылася.
|| незак. паляпша́цца, -а́ецца.
пале́пшыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што.
Зрабіць лепшым.
П. якасць прадукцыі.
П. настрой.
|| незак. паляпша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. паляпшэ́нне, -я, н. і пале́пшанне, -я, н.
пале́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.
Участак поля, які выкарыстоўваецца пад пасевы.
Кукурузныя палеткі.
|| прым. пале́тачны, -ая, -ае і пале́ткавы, -ая, -ае.
па́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.
1. Адна з пяці рухомых канцавых частак кісці рукі, ступні нагі (у чалавека) або лапы (у жывёлы).
Безыменны палец.
2. У машынах, механізмах і пад.: замацаваная дэталь у выглядзе акруглага стрыжня (спец.).
Поршневы п.
◊
Праз пальцы глядзець на каго-што (разм., неадабр.) — свядома не заўважаць каго-, што-н.; абыякава ставіцца да каго-, чаго-н.
Ведаць як свае пяць пальцаў каго-што (разм.) — ведаць вельмі добра.
Пальцам паказваць на каго-што (разм.) — указваць, звяртаць асобую ўвагу на каго-, што-н.
|| памянш. па́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым. па́льцавы, -ая, -ае.
П. сустаў.
палёгка, -і, ДМ -гцы, ж.
1. гл. палегчыць.
2. Стан лёгкасці, вызвалення ад чаго-н.
Адчуць палёгку.
палёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.
Рух, перамяшчэнне па паветры.
П. ракеты.
П. на Марс.
П. думкі (перан.). Птушка высокага палёту (перан.; пра чалавека, які займае важнае становішча; разм., іран.).
|| прым. палётны, -ая, -ае (спец.).
Палётная вага (вага лятальнага апарата, гатовага да палёту).