па́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.
1. Адна з пяці рухомых канцавых частак кісці рукі, ступні нагі (у чалавека) або лапы (у жывёлы).
Безыменны палец.
2. У машынах, механізмах і пад.: замацаваная дэталь у выглядзе акруглага стрыжня (спец.).
Поршневы п.
◊
Праз пальцы глядзець на каго-што (разм., неадабр.) — свядома не заўважаць каго-, што-н.; абыякава ставіцца да каго-, чаго-н.
Ведаць як свае пяць пальцаў каго-што (разм.) — ведаць вельмі добра.
Пальцам паказваць на каго-што (разм.) — указваць, звяртаць асобую ўвагу на каго-, што-н.
|| памянш. па́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым. па́льцавы, -ая, -ае.
П. сустаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)