Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гарля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

1. Тое, што і дыхальнае горла.

2. Кадык.

|| прым. гарля́чны, -ая, -ае.

гарманізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Пабудаваць (будаваць) акорды згодна з правіламі гармоніі.

Г. народную песню.

|| наз. гарманіза́цыя, -і, ж.

гармані́раваць, -рую, -руеш, -руе; незак., з чым.

Адпавядаць, супадаць, быць у сугучнасці.

Канец апавядання гарманіруе з агульным настроем.

Шалік гарманіруе з гэтай сукенкай.

гармані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто іграе на гармоніку.

|| прым. гармані́сцкі, -ая, -ае.

гармані́чны, -ая, -ае.

1. гл. гармонія.

2. Мілагучны, стройны.

Гарманічныя гукі.

3. Поўны гармоніі (у 1 знач.), стройнасці.

Гарманічныя рухі.

Гарманічныя фарбы.

|| наз. гармані́чнасць, -і, ж.

гарма́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -ма́т, ж.

Агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.).

Супрацьтанкавая г.

|| прым. гарма́тны, -ая, -ае.

гармі́дар, -у, м. (разм.).

1. Гучная бязладная гаворка наперабой; шум, вэрхал.

2. Беспарадак, неразбярыха.

гармо́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

Біялагічна актыўнае рэчыва, якое выдзяляюць у кроў залозы ўнутранай сакрэцыі.

|| прым. гармана́льны, -ая, -ае.

Гарманальныя прэпараты.

гармо́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Музычны інструмент, які складаецца з дзвюх дэк з клавіятурай, злучаных паміж сабой расцяжнымі мяхамі.

2. у знач. прысл. гармо́нікам, у гармо́нік. Густымі паралельнымі складкамі (пра паперу, скуру і пад.).

Злажыць ліст паперы гармонікам.

Гу́бны гармонік — музычны інструмент у форме прадаўгаватай скрыначкі з металічнымі язычкамі і адтулінамі для ўдзімання паветра.

гармо́нія, -і, ж.

1. Зладжанасць, узаемная адпаведнасць у спалучэнні чаго-н.

Г. гукаў.

Г. святла і ценю.

Г. інтарэсаў.

2. Раздзел тэорыі музыкі, вучэнне аб правільнай пабудове сугучнасцей у кампазіцыі (спец.).

|| прым. гармані́чны, -ая, -ае (у 1 знач.).