гак¹, -а, мн. га́кі, -аў, м.
1. Металічны крук.
Гакам зачапіць за бервяно.
2. Востры шып у падкове.
Гэты г. не кавальскай работы.
◊
З гакам (разм.) — з лішкам.
Тры кіламетры з гакам.
|| прым. га́кавы, -ая, -ае.
гак², выкл., у знач. вык. (разм.).
Ужыв. са знач. дзеяслова гакнуць (гакнуцца).
Мядзведзю гак у лоб!
Паслізнуўся і гак аб камень.
га́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).
Моцна ўдарыцца.
Г. аб шафу.
га́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр. (разм.).
1. Стукнуць з вялікай сілай.
Г. абухом па бервяне.
2. Ужыв. замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое адбываецца з вялікай сілай, запалам, азартам (з захаваннем кіравання гэтых дзеясловаў).
Гакнулі па тры кружкі піва.
|| незак. га́каць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. га́канне, -я, н.