Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

га́ўбіца, -ы, мн. -ы, -біц, ж.

Артылерыйская гармата для навеснай стральбы па закрытых цэлях.

Лёгкая г.

|| прым. га́ўбічны, -ая, -ае.

га́ўкала, -ы, Д -у, Т -ам, М -е, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, га́ўкал (разм.).

1. Пра сабаку, які дакучае брэхам.

2. Пра сварлівага чалавека (пагард.).

га́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Брахаць (пра сабаку).

2. перан. Паклёпнічаць, нагаворваць (пра зламысных людзей; разм.).

|| аднакр. га́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. га́ўканне, -я, н.

гаўптва́хта, -ы, ДМ -хце, ж.

1. Памяшканне для трымання пад арыштам ваеннаслужачых.

Пасадзіць на гаўптвахту.

2. Галоўны каравул у крэпасці, горадзе, а таксама каравульнае памяшканне з пляцоўкай для вывядзення каравула (уст.).

|| прым. гаўптва́хтавы, -ая, -ае.